Навадворскі яслі-сад
231983, Гродзенская вобл., Аг. Новы Двор, вул. 1 Мая, 10а, тэл. 8-01513-22167
14-02-2024, 17:10

праект "Мой горад"

На першым прыпынку дзяцей чакаў Агонь. Рабяты замацавалі правілы карыстання небяспечнымі прадметамі ў хатніх умовах, называлі гэтыя прадметы, патушылі агонь і адправіліся далей ў падарожжа.
Гаспадар наступнага прыпынку запрасіў усіх у госці толькі пасля таго, як падарожнікі разгадалі загадку, героем якой быў Святлафор. Наперабой выхаванцы дапаўнялі выказванні Святлафора: “Пераходзіць дарогу можна толькі па …”, “Пры перасячэнні вуліцы, трэба паглядзець спачатку …, а потым …” і шмат іншых, а таксама з вялікай ахвотай практычна прадэманстрыравалі дзеянні. Старанні дзетвары Святлафор пахваліў, пажадаў заўсёды захоўваць правілы дарожнага руху і дазволіў пафатаграфавацца з жыхарамі краіны “Правіл дарожнага руху”.
Герой чарговага прыпынку, доктар Айбаліт не мог дачакацца сваіх гасцей, бо яму патрэбна была дапамога, ён сам не мог справіцца са сваімі хворымі, хворых на прыём было многа. Мішка касалапы параніў лапу, у зайкі кроў з носа палілася, Калабок перагрэўся на сонцы. Юныя памочнікі Айбаліта не разгубіліся, навыкамі першай дапамогі яны валодалі, толькі трэба было іх успомніць, нават ведалі як выклікаць хуткую дапамогу.
Час бег хутка, але на карце заставаўся яшчэ адзін прыпынак, дзе ніхто нас не чакаў, а назву яго трэба было самім расшыфраваць. На сталах ляжалі дыдактычныя карцінкі з сітуацымі “Як можна сябе паводзіць і як нельга”, іх трэба было правільна раскласці, аргументаваць свой выбар і адгадаць назву прыпынка. З дапамогай наводзячых пытанняў выхавальніка дзеці зразумелі, што абмяркоўваюць сітуацыі “Адзін дома” – гэта і была назва прыпынка. Заданні гульні патрабавалі шмат намаганняў ад выхаванцаў, пагэтаму фізхвілінкі “Гэта я”, “Дні тыдня”, “Добра – кепска” былі дарэчы, яны прыдавалі бадзёрасці.
Вось так, выконваючы заданні, пераадольваючы перашкоды на шляху, мы дасягнулі пастаўленай мэты: абагульнілі веды па бяспецы жыццядзейнасці, замацавалі іх на практыцы. Усе ўдзельнікі квэст-гульні атрымалі масу станоўчых эмоцый, бо заданні патрабавалі зладжанасці, спрыту, лоўкасці, хуткасці рэакцыі, вынослівасці і пачуцця спагады.
праект "Мой горад"
праект "Мой горад"
праект "Мой горад"
праект "Мой горад"
праект "Мой горад"
праект "Мой горад"
праект "Мой горад"
праект "Мой горад"
праект "Мой горад"
праект "Мой горад"
праект "Мой горад"
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Меню

счетчик посещений

Каляндар

«    Декабрь 2024    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031 

Архіў навін

Февраль 2024 (9)
Январь 2024 (4)
Декабрь 2023 (5)
Ноябрь 2023 (5)
Октябрь 2023 (1)
Сентябрь 2023 (8)

Апытанне

Полноценное развитие детей - это
Полная семья
Материальное обеспечение
Хорошее питание
Благоприятные условия жизни
Хорошие друзья
Доброжелательные родственники
Другое

Воблака тэгаў

Главное управление Гродненского облисполкома 2022 - Год исторической памяти Свислочский районный ИК Гродненский областной ИРО Благотворительная акция Наши дети Интернет-портал Президента Репсублики Беларусь Детский правовой сайт Безвизовый въезд Свислочь