Ці задумваліся вы аб ролі фарбаў у нашым жыцці? Бо часцей за ўсё, мы іх нават не заўважаем – нашы цацкі, кнігі, сцены нашага дома і ўсё, што нас акружае, мае свой колер. Без фарбаў наш свет быў бы шэрым, таму чалавек заўсёды імкнуўся знайсці спосаб размаляваць рэчаіснасць.
Аднойчы старэйшая група нашага дзіцячага сада прымала актыўны ўдзел у працоўным дэсанце, мы збіралі ўраджай з нашага вопытнага ўчастка, дзе раслі буракі, морква, гарбузы, цыбуля, пятрушка. Трэба сказаць, што хлопцы першага класа, а мінулым выпускнікі старэйшай групы вясной высаджвалі гэтыя культуры для ўдзелу ў праекце «Наш агарод». Прыйшла восень і мы, як самыя старэйшыя выхаванцы, з задавальненнем прыступілі да працы. Працавалі дружна, зладжана, праз паўгадзіны на агародзе нічога не было, але тут хлопцы сталі паказваць адзін аднаму далоні і паўтараць: «Мы папэцкаліся фарбамі. Ура! Мы пакрасіліся!» Дапытлівая Ксенія Турак адразу ж схапіла моркву, разламала, пацерла руку сабе і Паліне Пажарыцкай. Пасыпаліся пытанні: «А што ў гародніне ёсць гуаш? А хто дадаў фарбу ў гарбуз, што ен аранжавага колеру?» Убачыўшы цікавасць у вачах дзяцей, я прапанавала правясці эксперыменты над гароднінай, ягадамі, садавінай і падрабязней даведацца пра іх фарбуючыя ўласцівасці. Атрыманы вынік мы аформілі ў міні-праект.
У ходзе даследаванняў высветлілі, фарбы ўсюды вакол нас! Варта толькі прыгледзецца больш уважліва. У гародніне, ягадах, садавіне ёсць рэчывы якія фарбуюць і з іх можна зрабіць фарбы, але гэта вельмі клапотна. Лепш купляць фарбы ў краме. Яны неабходныя яшчэ і для таго, каб жыла прыродная прыгажосць вакол нас, каб не губіць расліны. А натуральныя, самаробныя фарбы патрэбныя для мастацкага натхнення, для любавання прыродай і проста для прыгажосці! Але мы на гэтым не хочам спыняцца, мы вырашылі напярэдадні вялікага светлага свята Вялікадня працягнуць вывучаць прыродныя фарбы на яйках, будзем афарбоўваць іх экалагічна чыстымі прадуктамі, што вельмі важна для здароўя чалавека.
Кожны год установы адукацыі ўпрыгожваюцца з наступленнем навагодніх святаў.
ПодробнееНавагодні ранішнік прайшоў у форме тэатральнага прадстаўлення
Подробнее Навагодні ранішнік у рознаўзроставых групах быў па асабліваму цікавы. Парадавалі гледачоў выхавальнікі, якія запрасілі на ранішнік Лісу Алісу. Свята атрымалася!
ПодробнееСовременные подходы к организации образовательного процесса в условиях малокомплектного детского садаСтруктурные моменты образовательного процесса:организация образовательного процесса
содержание образовательного процесса
технологии образовательного процесса
предметно-пространственная среда
взаимодействие образовательного процесса
Современные подходы к организации образовательного процесса в условиях малокомплектного детского сада
А у нас во дворе....
Скачать
24.08.2012.Благоустройство
Цвети и радуй нас, моя маленькая Родина!
Скачать
Благоустройство
Праздник 8 Марта
23 февраля - праздник всех мужчин