Навадворскі яслі-сад
231983, Гродзенская вобл., Аг. Новы Двор, вул. 1 Мая, 10а, тэл. 8-01513-22167
14-04-2023, 11:45

Квэст-гульня “Падарожжа ў краіну Бяспекі”

На першым прыпынку дзяцей чакаў Агонь. На прыкладзе казкі “Кошкін дом” рабятам трэба было расказаць пра правілы карыстання небяспечнымі прадметамі ў хатніх умовах, назваць гэтыя прадметы, патушыць агонь і адправіцца далей ў падарожжа.

Квэст-гульня “Падарожжа ў краіну Бяспекі”

Гаспадар наступнага прыпынку запрасіў усіх у госці толькі пасля таго, як падарожнікі разгадалі загадку, героем якой быў Святлафор. Тут мала было закончыць выказванні Святлафора: “Пераходзіць дарогу можна толькі па …”, “Пры перасячэнні вуліцы, трэба паглядзець спачатку …, а потым …” і шмат іншых, але яшчэ трэба было на практыцы паказаць усе дзеянні. Старанні дзетвары Святлафор пахваліў, пажадаў заўсёды захоўваць правілы дарожнага руху і дазволіў пафатаграфавацца з жыхарамі краіны “Правіл дарожнага руху”. На развітанне гульцы паабяцалі намаляваць дарожны знак “Святлафор”, каб не забываць сябра.

Квэст-гульня “Падарожжа ў краіну Бяспекі”

Герой чарговага прыпынку, доктар Айбаліт не мог дачакацца сваіх гасцей, бо яму патрэбна была дапамога, ён сам не мог справіцца са сваімі хворымі. Мішцы касалапаму трэба апрацаваць рану і забінтаваць лапу, якую ён параніў аб сук дрэва. Зайку спыніць кроў з носа і прыняць неабходныя меры: накласці на пераносіцу халоднае, прыняць палажэнне нахілу. Калабку зрабіць халодны кампрэс, бо ён моцна стукнуўся, калі ўцякаў ад бабулі з дзядуляй. Акрамя гэтага ўсе памочнікі Айбаліта спрытна справіліся яшчэ з адным немалаважным заданнем – выклікалі хуткую дапамогу па раней адпрацаваным алгарытме. Доктар падзякаваў за зладжаную работу, веды і пачаставаў памочнікаў грэцкімі арэхамі.
Квэст-гульня “Падарожжа ў краіну Бяспекі”

Час бег хутка, але на карце заставаўся яшчэ адзін прыпынак, дзе ніхто нас не чакаў, а назву яго трэба было самім расшыфраваць. На сталах ляжалі дыдактычныя карцінкі з сітуацымі “Як можна сябе паводзіць і як нельга”, іх трэба было правільна раскласці, аргументаваць свой выбар і адгадаць назву прыпынка. З дапамогай наводзячых пытанняў выхавальніка дзеці зразумелі, што абмяркоўваюць сітуацыі “Адзін дома” – гэта і была назва прыпынка. Заданні гульні патрабавалі шмат намаганняў ад выхаванцаў, пагэтаму фізхвілінкі “Гэта я”, “Дні тыдня”, “Добра – кепска” былі дарэчы, яны прыдавалі бадзёрасці.
Вось так, выконваючы заданні, пераадольваючы перашкоды на шляху, мы дасягнулі пастаўленай мэты: абагульнілі веды па бяспецы жыццядзейнасці, замацавалі іх на практыцы. Усе ўдзельнікі квэст-гульні атрымалі масу станоўчых эмоцый, бо заданні патрабавалі зладжанасці, спрыту, лоўкасці, хуткасці рэакцыі, вынослівасці і пачуцця спагады.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Меню

счетчик посещений

Каляндар

«    Декабрь 2024    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031 

Архіў навін

Февраль 2024 (9)
Январь 2024 (4)
Декабрь 2023 (5)
Ноябрь 2023 (5)
Октябрь 2023 (1)
Сентябрь 2023 (8)

Апытанне

Полноценное развитие детей - это
Полная семья
Материальное обеспечение
Хорошее питание
Благоприятные условия жизни
Хорошие друзья
Доброжелательные родственники
Другое

Воблака тэгаў

Главное управление Гродненского облисполкома 2022 - Год исторической памяти Свислочский районный ИК Гродненский областной ИРО Благотворительная акция Наши дети Интернет-портал Президента Репсублики Беларусь Детский правовой сайт Безвизовый въезд Свислочь