Навадворскі яслі-сад
231983, Гродзенская вобл., Аг. Новы Двор, вул. 1 Мая, 10а, тэл. 8-01513-22167

Апякунскі савет

Склад апякунскага савета:
1. Саўко Таццяна Міхайлаўна – старшыня
2. Пажарыцкая Таццяна Сяргееўна – сакратар
3. Турак Наталля Уладзіміраўна
4. Ганчарэвіч Наталля Уладзіміраўна
5. Грушэўская Жана Андрэеўна

Выдатак бацькоўскіх грашовых сродкаў:
за студзень - снежань 2023 года грашовых сродкаў не паступала

План работы апякунскага савета
дзяржаўнай установы адукацыі
“Навадворскі дзіцячы сад Свіслацкага раёна”

Першае пасяджэнне – верасень
1. Арганізацыйнае пасяджэнне. Удакладненне складу апякунскага савета на пачатак вучэбнага года. Размеркаванне абавязкаў членаў апякунскага савета.
2. Абмеркаванне плана работы апякунскага савета на 2023/2024 навучальны год.

Другое пасяджэнне – снежань
1. Справаздача аб выкарыстанні добраахвотных бацькоўскіх ахвяраванняў.
2. Арганізацыя і правядзенне навагодніх святаў у групах дашкольнай установы.

Трэцяе пасяджэнне – май
1. Аб арганізацыі летняй аздараўленчай кампаніі выхаванцаў.
2. Планаванне і правядзенне касметычнага рамонту ў групах.

Чацвертае пасяджэнне – снежань
1. Фінансавая справаздача выкарыстання паступаючых сродкаў паступіўшых сродкаў за 2023 год.
2. Стварэнне бяспечных умоў знаходжання выхаванцаў ва ўстанове адукацыі; выкананне санітарна-гігіенічных патрабаванняў і нарматываў.

ПАЛАЖЭННЕ
аб апякунскім савеце дзяржаўнай установы адукацыі
“Навадворскі дзіцячы сад Свіслацкага раёна”

Апякунскі савет з'яўляецца органам самакіравання дзяржаўнай установы адукацыі “Навадворскі дзіцячы сад Свіслацкага раёна” (далей ўстановы адукацыі) і ствараецца з мэтай аказання садзейнічання ў забеспячэнні яго дзейнасці і развіцця.
Рашэнне аб стварэнні апякунскага савета прымаецца ініцыятыўнай групай, у склад якой могуць уваходзіць законныя прадстаўнікі выхаванцаў, педагагічныя работнікі, іншыя асобы.
Апякунскі савет арганізуе сваю работу ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, сапраўдным Палажэннем, іншымі актамі заканадаўства, статутам установы адукацыі.
Апякунскі савет узаемадзейнічае з кіраўніком установы адукацыі і іншымі органамі самакіравання ўстановы адукацыі па пытаннях функцыянавання і развіцця ўстановы адукацыі. Прадстаўнік апякунскага савета можа ўдзельнічаць у працы іншых органаў самакіравання.
Задачамі дзейнасці апякунскага савета з'яўляюцца:
1. садзейнічанне установе адукацыі ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэнні якасці адукацыі;
2. распрацоўка і рэалізацыя планаў сваёй дзейнасці ў інтарэсах ўстановы адукацыі;
3. садзейнічанне ў паляпшэнні ўмоў працы педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі;
4. вызначэнне напрамкаў, форм, памераў і парадку выкарыстання сродкаў апякунскага савета, у тым ліку на:
4.1. умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы;
4.2. удасканаленне арганізацыі харчавання навучэнцаў;
4.3. правядзенне спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, сацыяльна-культурных, адукацыйных мерапрыемстваў;
4.4. іншыя мэты, не забароненыя заканадаўствам;
5. садзейнічанне ва ўсталяванні і развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі;
6. мэтавае выкарыстанне сродкаў апякунскага савета.
Апякунскі савет дзейнічае на аснове прынцыпаў:
1. добраахвотнасці сяброўства;
2. раўнапраўя членаў апякунскага савета;
3. калегіяльнасці кіраўніцтва;
4. галоснасці прымаемых рашэнняў.
Член апякунскага савета мае права:
1. уносіць прапановы па ўсіх напрамках дзейнасці апякунскага савета на сходах апякунскага савета;
2. атрымліваць інфармацыю, наяўную ў распараджэнні апякунскага савета;
3. удзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах, якія праводзяцца апякунскім саветам
Член апякунскага савета абавязаны:
1. выконваць патрабаванні гэтага Палажэння;
2. выконваць палажэнні Статута ўстановы адукацыі;
3. прымаць актыўны ўдзел у дзейнасці апякунскага савета, прадугледжанай сапраўдным Палажэннем;
4. выконваць рашэнні апякунскага савета.
Фінансавыя сродкі апякунскага савета фарміруюцца з добраахвотных узносаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам, якія залічваюцца на бягучы (разліковы) рахунак па ўліку пазабюджэтных сродкаў.

Меню

счетчик посещений

Каляндар

«    Декабрь 2024    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031 

Архіў навін

Февраль 2024 (9)
Январь 2024 (4)
Декабрь 2023 (5)
Ноябрь 2023 (5)
Октябрь 2023 (1)
Сентябрь 2023 (8)

Апытанне

Полноценное развитие детей - это
Полная семья
Материальное обеспечение
Хорошее питание
Благоприятные условия жизни
Хорошие друзья
Доброжелательные родственники
Другое

Воблака тэгаў

Главное управление Гродненского облисполкома 2022 - Год исторической памяти Свислочский районный ИК Гродненский областной ИРО Благотворительная акция Наши дети Интернет-портал Президента Репсублики Беларусь Детский правовой сайт Безвизовый въезд Свислочь