Навадворскі яслі-сад
231983, Гродзенская вобл., Аг. Новы Двор, вул. 1 Мая, 10а, тэл. 8-01513-22167
9-07-2015, 12:25

Экскурсія па экалагічнай сцежцы.

Экскурсія па экалагічнай сцежцы.
Экскурсія для дзяцей старшай групы (5 – 6 гадоў)
Задачы:
- узбагачаць і ўдакладняць уяўленні дзяцей аб кветках, агародніне;
- садзейнічаць развіццю лексічнага запасу слоў па тэмах: “Кветкі”, “Агародніна”, “Птушкі”, развіваць звязнае маўленне выхаванцаў;
- выхоўваць беражлівыя адносіны да прыроды.
Ход занятку
Дзеці атрымліваюць пісьмо ад Лесавічка, у якім апісваецца маршрут па экалагічнай сцежцы з заданнямі. Дзеці ідуць да першага прыпынку пад назвай “Кветнік”.
Выхавальнік. Дзеці, паглядзіце, як усё вакол змянілася, стала прыгожым. Лётаюць насякомыя, распусціліся лісткі на дрэвах, усё вакол стала зялёным. Чуеце, як вакол стала шумна, колькі песень льецца. Хто гэта спявае? (Гэта спяваюць птушкі).
Якая цяпер пара года? (Вясна)
Хто ўспомніць верш аб вясне.
Сонца грэе, прыпякае;
Лёд на рэчцы затрашчаў.
Цёплы вецер павявае,
Хмар дажджлівых нам прыгнаў.

Вось і бусел паказаўся,
Гусі дзікія крычаць,
Шпак на дубе расспяваўся,
Жураўлі ужо ляцяць.
Выхавальнік. Дзеці падыдзіце бліжэй да клумбы. Паглядзіце на кветкі, якія растуць на клумбе. Ці можна здагадацца, якія гэта кветкі? (Не.) А як мы пазнаем, якія кветкі тут растуць? (таблічкі.).
Як вы лічыце, перад тым як пасеяць кветкі, што дарослыя робяць з клумбай? (Ускопваюць зямлю, выкідваюць зелле, робяць рады і тады толькі сеюць насенне.) Вось колькі многа работы трэба зрабіць, каб выраслі кветкі.
Для чаго патрэбны кветкі? ( Каб было прыгожа, каб пчолы збіралі нектар, каб прыляталі другія насякомыя, якія апыляюць кветкі.)
А што расце на газоне? (Трава.)
Чаму нельга хадзіць па ёй?(Бо мы яе вытапчам.)
Дзеці, паглядзіце, у мяне ў руках кветка, але яна не распусцілася. Нам з вамі трэба выканаць заданне кожнага пялёстка, тады яна распусціцца.
Заданні:
1.Удыхніце паветра, якія пахі вы чуеце? (Пахне вясной, зямлёй, травой.)
2.Што нам дапамагае пачуць пахі? (Нос.)
3.Якое насякомае падобна на кветку? (Матылёк.)
4.Назавіце першую вясеннюю кветку? (Пралеска)
5.Якое насякомае падобна на верталёт? (Страказа)
6.Што гэта за вада, што з неба льецца? (Дождж.)
7.У якога чырвонага жучка на спіне чорныя кропкі? (У божай кароўкі.)
8.Якая кветка носіць жоўты сарафан, а пасля прыбіраецца ў паветраную сукеначку? (Дзьмухавец)
Выхавальнік. Дзеці, наступны наш прыпынак “Метэастанцыя”. Што мы тут вызначаем з вамі кожны дзень? (тэмпературу паветра, вецер, вымяраем ападкі, калі яны ёсць). І зараз мы з вамі вызначым стан надвор’я. Вецер (ёсць – няма), тэмпературу паветра, пахмурна – сонечна, ападкі (ёсць – няма). Дзеці, хто дзяжурны сёння ў вугалку прыроды? Калі мы вернемся ў групу, вы адзначыце назіранні ў календары прыроды.
Прыпынак “Птушка года”.

Выхавальнік.Якая птушка з’яўляецца птушкай 2015 года?(Вушастая сава). Зараз я вам прапаную пагуляць. Гульня называецца “Сава”.
Ай ты, совушка-сава.
Ты вялікая галава.
Ты на дрэве сядзіш.
Ноч гуляеш, днём ты спіш.
Дзень наступае – усё ажывае.
Ноч наступае – усё замірае.
Выхавальнік.Дзеці, наступны наш прыпынак “Агарод”.
Па шляху да гэтага прыпынку Лесавік хоча, каб мы паказалі свае фізічныя ўменні (дзеці бягуць з падскокамі да браўна, а пасля праходзяць па ім.)
Выхавальнік.Паглядзіце, дзеці, колькі насення падрыхтаваў для нас Лесавік. Давайце вызначым, якой расліне кожнае з іх належыць. Знайдзіце іх на карцінках.
Загадка
Раскалоўся цесны домік
На дзве палавінкі.
І пасыпаліся ў далоні
Пацеркі – драбінкі.(Гарох)
Выхавальнік.Знайшлі карцінку гароху і яго насенне? Вазьміце па адной гарошыне і разглядзіце яе. Якой яна формы? Якога памеру? Якога колеру? Паверхня яе гладкая ці шарахаватая? Дзеці, што мы зрабілі з нашай градкай, каб сёння пасадзіць гарох? Чым мы з вамі ўгнойвалі глебу? (гноем і угнаеннем)? Рукамі зямлю, якая яна? (Чорная, мяккая, сухая (мокрая), цеплая.) Зараз мы будзем сеяць гарох? Падыдзіце да сподачка з насеннем. Што ляжыць на сподачку? Палічыце колькі іх?(Дзеці лічаць) Што мы будзем з імі рабіць?(Сеяць)
Кожны павінен узяць па 2 гарошыны. Паглядзіце, як гэта трэба рабіць. Вынімаем палачку з глебы і кідаем туды нашае насенне, пасля вось так засыпаем лункі.
Дзеці, што патрэбна, каб вырас гарох? (Цяпло, святло, вада)
Што нам трэба яшчэ зрабіць, каб гарох вырас? (Паліць)
Гульня “Гарох расце”. Уявіце сабе, што вы – маленькія гарошыны і вось гэтыя гарошыны рассыпаліся, разбегліся, дожджык іх палівае, сонейка на іх свеціць, і яны растуць, растуць… (Дзеці выконваюць практыкаванні падымаюцца, быццам расце гарох ).
Выхавальнік. Гарох наш таксама хутка вырасце, дзякуючы сонейку, дажджу і нашаму догляду. Будзе ён вялікі і смачны.
Выхавальнік. Дзеці, сядзьце, калі ласка, на лаўкі.
Давайце ўспомнім хто нас адправіў у гэтае падарожжа?
Якое заданне мы выконвалі на прыпынку “Кветнік”?
Што мы рабілі на прыпынку “Метэастанцыя”?
Як называецца гульня, у якую мы гулялі на прыпынку “Птушка года”?
Як вам трэба было пераадолець шлях да прыпынку “Агарод”?
Якое заданне Лесавіка мы выконвалі на гэтым прыпынку?
Малайцы, дзеці, выканалі ўсе заданні Лесавіка, а за гэта вось ад яго вам пачастунак.
Літаратура:
1. Зайцева, Н. В. Войди в мир природы другом / авт.-сост. Н. В. Зайцева
[ и др.]. – Мозырь: Содействие, 2006. – 116с.
2. Серебрякова, Т.А. Экологическое образование в дошкольном возрасте: учеб.пособие для студ. учреждений высш. проф. Образования
/ Т.А.Серебрякова. – 4-е изд. – Москва: издательский центр «Академия», 2011. – 208с.
Выхавальнік ДУА “Навадворскі дзіцячы сад”
Саўко Таццяна Мікалаеўна
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Меню

счетчик посещений

Каляндар

«    Декабрь 2024    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031 

Архіў навін

Февраль 2024 (9)
Январь 2024 (4)
Декабрь 2023 (5)
Ноябрь 2023 (5)
Октябрь 2023 (1)
Сентябрь 2023 (8)

Апытанне

Полноценное развитие детей - это
Полная семья
Материальное обеспечение
Хорошее питание
Благоприятные условия жизни
Хорошие друзья
Доброжелательные родственники
Другое

Воблака тэгаў

Главное управление Гродненского облисполкома 2022 - Год исторической памяти Свислочский районный ИК Гродненский областной ИРО Благотворительная акция Наши дети Интернет-портал Президента Репсублики Беларусь Детский правовой сайт Безвизовый въезд Свислочь