Навадворскі яслі-сад
231983, Гродзенская вобл., Аг. Новы Двор, вул. 1 Мая, 10а, тэл. 8-01513-22167
22-03-2017, 16:27

Свята "Саракі"

Свята "Саракі"
Свята "Саракі"
Свята "Саракі"
Свята "Саракі"
Свята "Саракі"

22 сакавіка, дзень, як зараз кажуць, "вясенняга раўнадзенства". Гэты дзень лічыўся нараджэннем новага года, пачаткам абуджэння зямлі ад зімовага сну. Некалькі назваў мае ен. Найбольш распаўсюджаны - "саракі". Сорак пакутнікаў, або па-народнаму Саракі (Соракі). Сення існуе некалькі тлумачэнняў, чаму менавіта так. Найбольш верагодным можна лічыць тлумачэнне, звязанае з коранем "рок" (год) - пачатак новага году. Акрамя таго, з гэтага дня пачыналі адлічваць яшчэ 40 дзен, адмечаных маразамі па начах, па заканчэнні якіх можна было пачынаць сеяць - адну з самых важных сельскагаспадарчых спраў на увесь год. Кліматычные ўмовы не дазвалялі памыліцца, пасееш рана - вымерзне, позна - высахне, і можна застацца без збожжа зімой, што было раўнаважна смерці. Таму так уважліва адносіліся нашые продкі да гэтага дню.
Ужо пазней, з насаджэннем хрысціянства, калі спатрэбілася замяніць свята адпаведным не паганскім, пад лічбу "сорак" падстроілі "сорак Севастыйскіх пакутнікаў", надаўшы аднаму з галоўных славянскіх святаў іх імя.
Яшчэ адно тлумачэнне звязана з птушкамі, сарокамі, жаўрукамі альбо кулікамі, якіе таксама далі назву святочнаму дню. На раўнадзенства пяклі з цеста "кулікі" і выстаўлялі іх на дах, а таксама ва ўсіх значных месцах - у хляве - каб скаціна радзіла, у гумне - каб зерне вялося, і нават кідалі у печ. Такіе смачные птушкі павінны былі прывабіць жывых, а з імі і вясну, бо вяртанне птушак заўжды было звязана з яе надыходам. Акрамя таго, птушкі, як сапраудные так і рукатворные, гналі прэч зімовые пачвары, кшталту мары, зюзі і іншых. Адстаяўшы ганаровую вахту на даху, "жаўрукі" ды "кулікі" пераходзілі да дзяцей, якім у гэты дзень упершыню дазвалялася выйсці з дому без абутку - каб набрацца сілы ад зямлі. Яны насіліся з "птушыным пячэннем", насажаным на доўгіе палкі, па весцы, заклікаючы птушак ды вясну, а пасля з асалодай сваіх татэмаў елі, бо лічыліся яны магічнымі і прыносілі здароўе і дабрабыт. Часта "куліковые" галовы аддавалі скаціне, каб яна лепш пладзілася.
На печыве ладзілі варажбу. У "жаўрукоў" запякалі розные дробязі, і па тым, каму што дастанецца, рабілі прагнозы на будучае лета. Пярсценак прадракаў вяселле, шчэпка - пахаванне, грошык - багацце.
Ад паганскіх вясенніх "кулікоў" пайшлі пазней і пасхальные "кулічы".
Яшчэ адна традыцыя, якая з паганскай была ператворана ў хрысціянскую - фарбаванне яек. Яйка - старажытны сымбыль сусвету, нараджэння, пачатку. Фарбавалі звычайна ў чырвоны - колер жыцця, сонца, крыві (у добрым сэнсе: хто мае кроў - той жывы). Чырвоныя яйкі, такім чынам, уяўлялі сабой нараджэнне сонца, нараджэнне года, абнаўленне свету. Пазней гэта цудозная традыцыя была запазычана дзеля святкавання пасхі.
З фарбаванымі яйкамі гулялі ў шматлікія гульні. Каталі з гары: чые далей закоціцца - той бузе шчаслівейшы ў новым годзе. Біліся, заціснуўшы у далоні - яйка-пераможца надзялялася адметнымі якасцямі, а з'еўшы яго атрымліваў здароўе і сілу на ўвесь год. Святочнае яйка каталі па кутах у хаце, па полі, у далонях - яно павінна было прагнаць хваробы і прынесці адраджэнне і новые сілы чалавеку, зямлі, жыллю.
Пантэон славянскіх багоў таксама не заставаўся ў баку. На "саракі" ушаноўваліся Белабог - пакравіцель жыцця, прарадзіцель людзей, чые імя пайшло ад словаспалучэння "на белым свеце" - на гэтым свеце, не "на тым". І Жыва, яго жонка, багіня-маці, адказная за нараджэнне, адраджэнне, абуджэнне зямлі, народзіны і нованарожджаных дзетак. У сучасным жыцці можа лічыцца пакравіцельніцай акушэраў. У гонар Белабога і Жывы спявалі песні, а іх сымбалі упрагожвалі першымі кветкамі.
Так, з песнямі, гульнямі, печывам і яйкамі нашые продкі сустракалі вясну.
Лічба, што ўваходзіла ў назву свята, шырока абыгрывалася ў павер'ях і абрадавых дзеяннях, якія бытавалі ў гэты дзень. Калі на Саракі здараўся мароз, то меркавалі, што пасля яго адбудзецца яшчэ 40 маразоў. На Саракі сарока пачынае віць гняздо і прыносіць для яго 40 пруткоў. Раніцай перад усходам сонца хлопчыкі стараліся перакінуць цераз страху 40 трэсак — калі гэта ўдасца, то ўлетку добра будуць ім знаходзіцца птушыныя гнёзды. Свае звычаі былі і ў дзяўчат: яны пераломвалі 40 дошчачак і перарывалі 40 вяровачак і шнуркоў. Прадметы, што пераломваліся і разрываліся, напэўна, павінны сімвалізаваць сабою сілы, якімі была скавана зямля, і выкананне гэтага абраду мела сваёй мэтаю наблізіць надыход цяпла, абудзіць ад зімовага сну ўсю жывую прыроду. "На Саракі дрэвы адпушчаюцца" — сведчылі народныя назіранні. "На Саракі прыляцелі з-за мора птакі" — падказвалі вясковыя фенолагі і нават удакладнялі: "Прылятае 40 жаўранкаў". (Ці не таму іх прылёт адзначалі гаспадыні, выпякаючы ў гэты дзень для дзяцей 40 жаваранкаў з цеста і кладучы ў адзін з іх "саракоўку" — 20 капеек? Каму яна дастанецца — той будзе шчаслівы.) Надвор'е на Саракі таксама прыцягвала ўвагу чалавека. Калі ад Грамніц да Саракоў не ішлі дажджы і не псавалася дарога, то летам чакалася засуха. Калі ў гэты дзень на стрэхах ляжаў снег, то на Благавешчанне снег будзе пакрываць усю зямлю, а на Юр'я — асобныя мясціны. Калі на Саракі ўволю нап'ецца вол ад расталых ледзяшоў — значыць, будзе добрая вясна. Зрэшты — яна ўжо стаяла на двары: "Саракі — не суйся блізка да ракі", г. зн. была пара разводдзя. На Усходнім Палессі дзяўчаты хадзілі гукаць вясну на Саракі:
— Жаваранак, ранняя птушачка,
Чаго так рана з выраю вылятаеш?
А там пры даліне — там ляжаць крыгі,
А там пры дарозе — снягі і марозы.
— А я тыя крыгі крыламі разаб'ю,
А я тыя марозы нагамі растапчу.
На Саракі прыладжвалі арэлі і абавязкова гушкаліся — казалі, "каб камары не елі"


Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Меню

счетчик посещений

Каляндар

«    Апрель 2024    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930 

Архіў навін

Февраль 2024 (9)
Январь 2024 (4)
Декабрь 2023 (5)
Ноябрь 2023 (5)
Октябрь 2023 (1)
Сентябрь 2023 (8)

Апытанне

Полноценное развитие детей - это
Полная семья
Материальное обеспечение
Хорошее питание
Благоприятные условия жизни
Хорошие друзья
Доброжелательные родственники
Другое

Воблака тэгаў

Главное управление Гродненского облисполкома 2022 - Год исторической памяти Свислочский районный ИК Гродненский областной ИРО Благотворительная акция Наши дети Интернет-портал Президента Репсублики Беларусь Детский правовой сайт Безвизовый въезд Свислочь