Навадворскі яслі-сад
231983, Гродзенская вобл., Аг. Новы Двор, вул. 1 Мая, 10а, тэл. 8-01513-22167
18-05-2016, 15:11

Это просто ВОЙНА...

Сумесная дзейнасць з выхаванцамі старшай групы у накірунку сацыяльна-маральнае і асабовае развіццё
Тэма "Міхаіл Савіцкі аб вайне"
Мэта: фарміраванне сацыяльнага вопыту, асабовых якасцей выхаванцаў на аснове азнаямлення з творамі мастацтва ваеннай тэматыкі, выхаванне патрыятычных пачуццяў.
Матэрыялы: кніга-альбом рэпрадукцый М. А. Савіцкага, яго партрэт, рэпрадукцыя карціны «Куст руж», ЭСН.
Змест дзейнасці:
Педагог: Кожны год 9 Мая мы адзначаем День перамогі.
(слайды з выявай Дня перамогі.)
Педагог: Мы з вамі жывём у мірны, счаслівы час, і не ведаем, што такое вайна. Паразважаем, што можа азначаць гэта слова (боль, страх, смерць, слёзы, разбурэнне, узрывы, голад, холад). (Разважанні дзяцей.)
Педагог: калі б вам прапанавалі намаляваць вайну, фарбу якога колеру вы б выбралі?
(Адказы дзяцей.)
Педагог: а калі адлюстраваць вайну пры дапамозе музыкі, якая яна атрымалася б?
(Адказы дзяцей.)
(Педагог прапануе праслухаць дзецям урыўкі з музычных твораў, прысвечаных вайне.)
Педагог: Якія пачуцці ў вас выклікае трывожнае слова «вайна» (страх, трывогу, пачуццё непрыемнага чакання і г.д.)? (Адказы дзяцей.)
Педагог: Калі на землю прыходзіць вораг, у людей з’яўляеца вельмі важнае і патрэбнае пачуццё – патрыятызм. А ці ведаеце вы, каго называюць патрыётамі?
(Выказванні дзяцей.)
Педагог: Патрыёт – гэта не толькі той, хто любіць сваю Радзіму, але і той, хто абараняе яе. Гэта той, хто і ў мірны час стараецца дапамгчы сваёй краіне, робіць яе прыгожай і счаслівай сваімі добрымі справамі.
Хто з вас можа сказаць «Я патрыёт»? Прывядзіце прыклады са свайго жыцця. (Адказы дзяцей.)
Педагог: Сёння мы пазнаёмімся з вялікім патрыётам Беларусі, ветэранам вайны, мастаком Міхаілам Савіцкім.
(Расказ суправаджаецца паказам партрэта мастака, і рэпрадукцыямі карцін ваеннай тэматыкі. Асаблівую увагу педагог удзяляе рэпрадукцыі карціны «Куст руж».)
У карцінах мастака аб вайне няма колераў, і толькі адна карціна з вялікім кустом руж. Гэты куст руж незвычайны. Як вы думаеце, што ў ім незвычайага? (Разважанні дзяцей.)
Педагог: Ён не зялёнага, а цёмна-фіялетавага, карычневага колеру. На карціне многа цёмных таноў, і толькі выява твараў жанчын светлая, але сумная. Як вы думаеце, аб чым яны сумуюць? (Разважанні дзяцей.)
Паясненні педагога:
Мы можам уявіць, што гэтыя дзяўчаты сумуюць аб тым, што вайна памяшала ім вучыцца, або сумуюць аб сябрах, якія не вярнуліся з вайны. Старэнькая жанчына сумуе аб сваіх сынах. Аб будучым свайго маленькага дзіцяці трывожыцца маці і прыціскае яго да сябе. Увеь гэты сум мастак перадаў цёмнымі фарбамі, але ад гэтых люзей ідзе цяпло, дабро, пяшчота і свет. Мастак хатеў паказаць, што дабро і прыгажосць перамогуць усе беды, калі вайна ўжо скончылася. Хоць людзі ў карціне галоўныя, але назваў усё ж яе мастак «Куст руж». Каму ён дарыў гэтыя ружы?
(Разважанні дзяцей.)
Педагог: Гэтыя ружы для тых, хто перамог, а яшчэ і для тых, хто жыве ў мірны час і стараецца рабіць усё, каб наша Радзіма стала прыгажэйшай, была мірнай і шчаслівай.
У кожным доме ёсць памяць об вайне (расказы дарослых, падзеі, рэчы, прадметы, фотаздымкі), і мы не павінны забываць аб нашым гераічным мінулым.
(Педагог прапаноўвае дзецям разам з бацькамі, дарослымі членамі сям’і удзельнічаць у праекце «Памяь аб вайне ў маей сям’і».)

Это просто ВОЙНА...
Это просто ВОЙНА...
Это просто ВОЙНА...
Это просто ВОЙНА...
Это просто ВОЙНА...
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Меню

счетчик посещений

Каляндар

«    Декабрь 2024    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031 

Архіў навін

Февраль 2024 (9)
Январь 2024 (4)
Декабрь 2023 (5)
Ноябрь 2023 (5)
Октябрь 2023 (1)
Сентябрь 2023 (8)

Апытанне

Полноценное развитие детей - это
Полная семья
Материальное обеспечение
Хорошее питание
Благоприятные условия жизни
Хорошие друзья
Доброжелательные родственники
Другое

Воблака тэгаў

Главное управление Гродненского облисполкома 2022 - Год исторической памяти Свислочский районный ИК Гродненский областной ИРО Благотворительная акция Наши дети Интернет-портал Президента Репсублики Беларусь Детский правовой сайт Безвизовый въезд Свислочь