Навадворскі яслі-сад
231983, Гродзенская вобл., Аг. Новы Двор, вул. 1 Мая, 10а, тэл. 8-01513-22167
9-07-2015, 12:23

Экалагічная сцежка – сучасная форма выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту.

У сучасным свеце экалагічнае выхаванне стала прыярытэтным напрамкам. Дашкольны ўзрост – самы каштоўны этап у развіцці экалагічнай культуры асобы. У гэтым узросце дзіця пачынае выдзяляць сябе з акружаючага асяроддзя, развіваецца яго эмацыянальна-каштоўнасныя адносіны да акружаючага свету, фарміруюцца асновы маральна-экалагічных пазіцый асобы. Акружаючая нас прырода з’яўляецца заўсёды даступнай, невычэрпнай крыніцай наглядна-пачуццёвага, эстэтычнага, творчага, эмацыянальнага і моўнага развіцця дзяцей. Садзейнічае фарміраванню ў дашкольнікаў добразычлівасці, увагі, чуткасці, назіральнасці і другіх станоўчых якасцей. На працягу некалькіх гадоў адным з напрамкаў работы ДУА «Навадворскі дзіцячы сад» з’яўляецца азнаямленне дзяцей з роднай прыродай, фарміраваннем экалагічнай культуры.
Для найбольш даступнага і нагляднага паказу дзецям аб’ектаў жывой і нежывой прыроды ў сваёй рабоце выкарыстоўваю экалагічную сцежку, якая створана на тэрыторыі дзяцячага сада. Аб’екты нашай экалагічнай сцежкі: “Возера”, “Кветнік”, “Метэастанцыя”, “Птушка года”, “Стадыён”, “Мурашнік”, “Сад”, “Агарод”, “Зона адпачынку”.
Экалагічная сцежка - адна з сучасных форм выхавання і адукацыі дзяцей у экалагічным напрамку. На маршруце сцежкі, які праходзіць праз розныя прыродныя аб’екты, дзеці знаёмяцца з раслінамі і жывёламі, месцамі іх жыхарства, асаблівасцямі прыродных ландшафтаў, участкамі натуральных біяцэнозаў, дзеці і дарослыя пашыраюць свой кругагляд, практыкуюцца ў розных відах экалагічнай дзейнасці. Галоўнае прызначэнне экалагічнай сцежкі для дашкольнікаў не столькі інфармацыйнае, колькі дзейнасна-гульнёвае. Улічваючы асаблівасці ўзросту, а таксама спецыфіку развіваючага асяроддзя, пры арганізацыі работы на экалагічнай сцежцы я выкарыстоўваю розныя формы: экскурсіі, заняткі-вопыты, заняткі-назіранні, экалагічныя гульні, конкурсы, віктарыны, святы. У розны час можна наведваць розныя прыпынкі, нават адзін прыпынак за прагулку. Адны і тыя ж аб’екты можна наведваць многа раз, асабліва ў розныя поры года.
На экалагічнай сцежцы можна арганізаваць разнастайную і цікавую работу. Яна развівае дапытлівую цікавасць дзяцей да свету прыроды. Пад час прагулак дзеці гуляюць, эксперыментуюць, назіраюць, вучацца не толькі глядзець, але і бачыць тое, што іх акружае навокал, расказваць аб сваіх уражаннях, арыентавацца ў часе і прасторы. Аркамя экалагічных уяўленняў у дзяцей развіваецца мова, памяць, мысленне, эстэтычнае пачуццё, уяўленне, увага. А самае глоўнае – выхоўваецца любоў і беражлівыя адносіны да прыроды роднага краю, фарміруюцца навыкі паводзін у прыродзе, веды дзяцей аб значнасці кожнага аб’екта і працы дарослых.
Свае ўяўленні і ўражанні пасля наведвання экалагічнай сцежкі дзеці паказваюць на занятках па музыцы, выяўленчай, тэатралізаванай дзейнасці, рухомых гульнях.

Экалагічная сцежка – сучасная форма выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту.
Экалагічная сцежка – сучасная форма выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту.Экалагічная сцежка – сучасная форма выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту.
Экалагічная сцежка – сучасная форма выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту.
Экалагічная сцежка – сучасная форма выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту.
Экалагічная сцежка – сучасная форма выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту.
Экалагічная сцежка – сучасная форма выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Меню

счетчик посещений

Каляндар

«    Декабрь 2024    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031 

Архіў навін

Февраль 2024 (9)
Январь 2024 (4)
Декабрь 2023 (5)
Ноябрь 2023 (5)
Октябрь 2023 (1)
Сентябрь 2023 (8)

Апытанне

Полноценное развитие детей - это
Полная семья
Материальное обеспечение
Хорошее питание
Благоприятные условия жизни
Хорошие друзья
Доброжелательные родственники
Другое

Воблака тэгаў

Главное управление Гродненского облисполкома 2022 - Год исторической памяти Свислочский районный ИК Гродненский областной ИРО Благотворительная акция Наши дети Интернет-портал Президента Репсублики Беларусь Детский правовой сайт Безвизовый въезд Свислочь