9-07-2015, 12:16
Агарод на акне
У нашай дашкольнай установе склалася добрая традыцыя. У канцы лютага, калі за акном яшчэ холадна, мы пачынае садзіць агарод. Сёлета распрацавала праект “Вясёлы агарод”, бо лічу, што праектная дзейнасць больш сучасная і цікавая форма дзейнасці. У праекце працуюць усе: дашкольнікі, выхавальнікі і бацькі.
Вырошчванне раслін на акне мае вялікае значэнне ў пазнавальным развіцці дзіцяці, выхаванні экалагічнай культуры, правільных паводзін у прыродзе, правільных і паважных адносін да працы чалавека на зямлі. Дзеці атрымліваюць першыя навыкі па вырошчванні раслін сваімі рукамі, догляду за імі, даведваюцца аб умовах вырошчвання, а таксама замацоўваюць веды аб насенні кожнай культуры. Агарод на акна садзейнічае развіццю дапытлівасці і назіральнасці ў дзяцей.
Вялікую ўвагу надаю пры пасадцы агарода яго афармленню, бо гэта садзейнічае развіццю эстэтычнага густу, уменне бачыць прыгожае і радавацца яму . У маі ўсе вырашчаныя культуры мы з дзецьмі перасаджваем на агарод на тэрыторыі дзіцячага сада і там прадаўжаем за імі даглядаць.
Вось які агарод атрымаўся ў нас у гэтым годзе.
Уважаемый посетитель,
Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.