Навадворскі яслі-сад
231983, Гродзенская вобл., Аг. Новы Двор, вул. 1 Мая, 10а, тэл. 8-01513-22167
Ва ўстанове адукацыі "Навадворскі дзіцячы сад Свілацкага раёна"Ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы сярод педагагічных работнікаў, бацькоў выхаванцаў, грамадскасці на дабраахвотнай аснове быў праведзены Гродзенскі абласны дыктант (далей – дыктант), арганізаваны галоўным упраўленнем адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, дзяржаўнай установай адукацыі “Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі” з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, удасканалення ведаў удзельнікаў па беларускай мове.
Гродзенскі абласны дыктант, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы

Нагода звярнуцца да каранёў. Сёння па ўсім свеце – Дзень роднай мовы. Адзначаецца па ініцыятыве Генеральнай асамблеі ЮНЕСКА, каб садзейнічаць моўнай і культурнай разнастайнасці.
У дзяржаўнай установы адукацыі “Навадворскі дзіцячы сад Свіслацкага раёна” нашы дзеткі маюць магчымасць праявіць сваю творчасць, моўныя здольнасці, удасканаліць веды аб прадметах побыту, прыладах працы, якімі нашы продкі карысталіся даўней (калаўрот, прас, маслабойка, верацяно, серп, цэп і іншыя). Такія мерапрыемствы накіраваны на выхаванне ў дашкольнікаў паважлівых адносін да беларускай мовы і культуры, фарміраванне любові да сваёй Радзімы, выхаванне грамадзяніна.
Тыдзень роднай мовы

У дзень святкавання роднай мовы было арганізавана наведванне «Беларускай хаткі», якая папоўнілася новымі экспанатамі. З імі трэба было пазнаёміць і рабят. Дзеці заўважылі, што стол засланы прыгожым абрусам, але абрус – незнаёмае для іх слова, а ў хатцы яны пазнаёміліся з ім увачавідкі. Выхавальнік растлумачыла і паказала чым адрозніваецца дыван ад пасяка.
Тыдзень роднай мовы
А потым мы арганізавалі «пасядзелкі», ці як іх яшчэ называлі «вячоркі». Значэнне гэтых слоў дзеці самі спрабавалі растлумачыць. Яны прыселі і ўявілі, як жа гэта было раней. Толькі замест вышывання, вязання, прання былі прапанаваны загадкі пра прылады працы, садавіну і агародніну. Наперадзе выхаванцаў чакае знаёмства з беларускімі народнымі гульнямі «Знайдзі зерне для пірага», «Шэры кот», “Прэла-гарэла”, “Грушка”.
Тыдзень роднай мовы

Меню

счетчик посещений

Каляндар

«    Февраль 2024    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829 

Архіў навін

Февраль 2024 (9)
Январь 2024 (4)
Декабрь 2023 (5)
Ноябрь 2023 (5)
Октябрь 2023 (1)
Сентябрь 2023 (8)

Апытанне

Полноценное развитие детей - это
Полная семья
Материальное обеспечение
Хорошее питание
Благоприятные условия жизни
Хорошие друзья
Доброжелательные родственники
Другое

Воблака тэгаў

Главное управление Гродненского облисполкома 2022 - Год исторической памяти Свислочский районный ИК Гродненский областной ИРО Благотворительная акция Наши дети Интернет-портал Президента Репсублики Беларусь Детский правовой сайт Безвизовый въезд Свислочь