21-02-2024, 17:14
Тыдзень роднай мовы
У дзень святкавання роднай мовы было арганізавана наведванне «Беларускай хаткі», якая папоўнілася новымі экспанатамі. З імі трэба было пазнаёміць і рабят. Дзеці заўважылі, што стол засланы прыгожым абрусам, але абрус – незнаёмае для іх слова, а ў хатцы яны пазнаёміліся з ім увачавідкі. Выхавальнік растлумачыла і паказала чым адрозніваецца дыван ад пасяка.

А потым мы арганізавалі «пасядзелкі», ці як іх яшчэ называлі «вячоркі». Значэнне гэтых слоў дзеці самі спрабавалі растлумачыць. Яны прыселі і ўявілі, як жа гэта было раней. Толькі замест вышывання, вязання, прання былі прапанаваны загадкі пра прылады працы, садавіну і агародніну. Наперадзе выхаванцаў чакае знаёмства з беларускімі народнымі гульнямі «Знайдзі зерне для пірага», «Шэры кот», “Прэла-гарэла”, “Грушка”.

Уважаемый посетитель,
Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.