16-09-2022, 11:59
Тыдзень роднай мовы
З 19.09.2022 па 23.09.2022 у дашкольнай установе аграгарадка Новы Двор пройдзе Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” Прапануем усім супрацоўнікам, выхаванцам, бацькам і гасцям установы адукацыі на гэтым тыдні размаўляць па-беларуску. У рамках тыдня выхаванцы ўстановы адукацыі пазнаёмяцца з творчасцю дзіцячых пісьменнікаў Гродзеншчыны: Кудлачоў В.С., Якімовіч А.М., Шаўчэнка Л.М., наведаюць бібліятэчны цэнтр Навадворскага дома культуры, вывучаць вершы аб роднай мове. Запрашаем далучацца да нас усім жадаючым.