Вясна... Якое пяшчотнае і духмянае слова! Чуваць як ужо звініць вясеннім капяжом, у паветры вее цудоўнымі пахамі... Каб вясна хутчэй прыйшла да нас, мы вырашылі прысвяціць ёй цэлае свята. Напярэдадні свята дзеці з саленага цеста зляпілі птушак-жаваранкаў і прыгожа размалявалі іх. Сваіх жаваранкаў выхаванцы размясцілі на дрэве і з заклічкамі гукалі вясну. Гулялі ў цікавыя гульні. Дзецям вельмі спадабалася свята, яно выклікала ў іх станоўчыя эмоцыі